Отзывы Krysty-Krysty

  • Буканьерки (сериал) Отзыв о фильме «Буканьерки (сериал)»

    Драма, Романтика (Великобритания, 2023)

    В меру фэнтезийная Англия. Не знаю, можно ли назвать стилизацией под историческое костюмное кино.

    Группа американских девушек с хорошим приданым почему-то стремится найти в мужья английских джентльменов. Несмотря на принципиальную разницу между культурами (так очерчено в фильме) — экспрессивно-экстравертный американский тип и стереотипно чопорный, карикатурно холодный английский. Девчонки, мягко говоря, раскрепощенные, и их вечеринки выглядят очень современно и далеко от скованности, а иногда и просто приличия, даже фоновая музыка - это современный поп.

    И я купилась сначала именно на это - на лёгкость, веселье и фэнтезийность. Но сказка превратилась в банальную мело- и просто драму: внебрачные дети, насилие в семье, драматическое столкновение культур с игнорированием новой нежеланной родственницы, токсичность и манипуляции.

    Традиционная английская семья не может принять невестку-мулатку. Чопорная англичанка переживает внутренний конфликт, потому что неожиданно обнаруживает в себе любовь к девушке. "Удачный" брак поворачивается отвратительной стороной. Барышня страдательно-сопливо не может выбрать между двумя женихами...

    В первом сезоне все эти драмы не решены, но продолжение смотреть лично я не планирую. Мне нужна была сказка, а не обычная антиисторическая драма.

    Па-беларуску

    У меру фэнтэзійная Англія. Не ведаю, ці можна назваць стылізацыяй пад гістарычнае касцюмнае кіно.

    Групка дзяўчатак-амерыканак з добрым пасагам чамусьці пнецца ажаніцца з ангельскімі джэнтльмэнамі. Нягледзячы на прынцыповую розніцу культураў - тыпу эскпрэсіўна-экстравертную амерыканскую і стэрэатыпна чапурыстую, карыкатурна халодную ангельскую. Дзяўчаты, мякка кажучы, разняволеныя, і іх вечарынкі выглядаюць вельмі сучаснымі і далёкімі ад скаванасці і часам проста прыстойнасці, нават фонавая музыка - гэта сучасны поп.

    І я купілася спачатку менавіта на гэта - на лёгкасць, разняволенасць, вясёласць і фэнтэзійнасць... Але казачка сышла ў банальную мела- і проста драму: пазашлюбныя дзеці, сямейны гвалт, драматычны канфлікт культураў з ігнорам новай непажаданай сваячкі, таксічнасць і маніпуляцыі.

    Традыцыйная ангельская сям'я не можа прыняць нявестку-мулатку. Чапурыстая ангелька перажывае ўнутраны канфлікт, бо раптам адкрывае ў сабе любоў да дзяўчыны. Паненка пакутліва-сапліва не можа выбраць між двух жаніхоў...

    У першым сезоне ўсе гэтыя драмы не вырашаюцца, але я асабіста глядзець працяг не планую. Мне была патрэбная казка, а не звыклая антыгістарычная драма.

    закрыть
  • Необычный адвокат У Ён У (сериал) Отзыв о фильме «Необычный адвокат У Ён У (сериал)»

    Драма, Комедия (Южная Корея, 2022)

    Сериалу подходит слово "милый" (оно в принципе подходит жанру дорамы?), хотя это чистая социалочка со сказочным уклоном.
    Девушка с синдромом Аспергера работает юристом в крупной компании. Ей непросто налаживать отношения с сотрудниками, но благодаря феноменальной памяти и нестандартному мышлению она находит малоиспользуемые подпунктики законов, что помогает спасти самые безнадежные дела.
    И эти дела — как на подбор: права людей с ограниченными возможностями (в том числе право на секс), судьба беженцев, карьера женщины в патриархальном обществе, охрана памятников природы и тому подобное.
    С одной стороны, всё правильно, "экологично" и актуально. С другой стороны, проблемы решаются довольно сказочно, позитивно и радужно. С третьего - перед нами панорамный вид Южной Кореи, разных ее классов, интересный после фэнтезийных сериальчиков (интересно также находить закономерности в разных фильмах: сильное влияние родителей, обычай угощать родителей из первой зарплаты, вообще крепкие родовые связи - яркий образ судьи, который у всех узнавал, кто откуда, кто какого рода, и в зависимости от этого принимал решения).
    Как это часто бывает в произведениях о людях с аутизмом, их особенности подчинены бессистемной магии автора: если надо, они вступают в конфликт с общепринятой коммуникацией, чтобы сыграть на эмоциях зрителя – позабавить или вызвать сочувствие, а если не надо – эксцентричные герои вдруг становятся сверхсострадательными и сообразительными так, как не под силу даже мастеру общения и пикапа. Невозможно понять, в чем на самом деле проявляется аутизм героини, кроме постоянных странных подергиваний (чтобы зритель не забыл, что с ней что-то не так?) и бессмысленных фраз. Героиня работает за компьютером и с бумагами, успешно выступает перед публикой в ​​конференц-зале, проводит время с друзьями, наконец, встречается с парнем и выражает свои чувства... Лишь по заданию автора она изредка развлекает зрителя нелепыми репликами.
    Хотя каждая серия посвящена одному делу (пару серий сдвоены), есть общая линия адвокатки У Ён У. Не обошлось без потерянных детей, строгих матерей, симпатичных бойфрендов, то есть мелодраматизма - море.
    ...А в море живут киты... Главная героиня любит китообразных, поэтому они прекрасно плавают в кадрах, вынырнув из ее фантазий.
    И всё же фильм достаточно легкий, динамичный и позитивный. Если создатели ставили целью способствовать инклюзивности и сочувствию к социальным проблемам общества, то пусть такой кавайной пропаганды будет больше.

    Па-беларуску
    Да серыялу пасуе слова "мілы" (яно пасуе да жанру дарамы ў прынцыпе?), хоць гэта чысцюткая сацыялачка з казачным ухілам.
    Дзяўчына з сіндромам Аспергера працуе адвакатам у вялікай кампаніі. Ёй няпроста ладзіць стасункі з супрацоўнікамі, але дзякуючы фенаменальнай памяці і нестандартнаму мышленню яна знаходзіць мала карыстаныя падпункцікі законаў, што дапамагае ўратаваць самыя безнадзейныя справы.
    А справы гэтыя як на падбор: правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі (у тым ліку права на сэкс), лёс бежанцаў, кар'ера жанчыны ў патрыярхатным грамадстве, абарона помнікаў прыроды і да таго падобнае.
    З аднаго боку, усё правільна, "экалагічна" і актуальна. З другога - развязваюцца праблемы троху казачна. Усё вельмі пазітыўна і вясёлкава. З трэцяга - панарамны погляд на Паўднёвую Карэю, што было цікава пасля наўпрост фэнтэзійных серыялаў (цікава знаходзіць заканамернасці: моцны ўплыў бацькоў, звычай частаваць бацькоў з першага заробку, моцныя родавыя сувязі - суддзя, які звяртаў увагу, хто адкуль паходзіць, хто якога роду).
    Як гэта часта бывае ў творах пра людзей з аўтызмам - іх асаблівасці падпарадкоўваюцца несістэмнай магіі аўтара: калі трэба, то ўступаюць у супярэчнасці з агульнапрынятай камунікацыяй, каб пагуляць з эмоцыямі гледача - пазабаўляць ці выклікаць спачуванне, а калі не трэба - героі-дзівакі раптам робяцца звышспачувальнымі і кемлівымі так, як нават магістр камунікацыі і пікапу не справіўся б. Немагчыма зразумець, у чым жа насамрэч выяўляецца аўтызм гераіні, акрамя пастаянных дзіўных паторгванняў (каб глядач не забыўся, што з ёй нешта не так?). Гераіня працуе за кампутарам і з паперамі, паспяхова выступае на публіку ў зале паседжання, праводзіць час з сябрамі, урэшце сустракаецца з хлопцам і выражае свае пачуцці... Толькі на загад аўтара час ад часу забаўляе гледача недарэчнымі рэплікамі.
    Не абышлося без страчаных дзяцей, суворых мамак, прыгожых бойфрэндаў, то-бок меладраматызму мора.
    ...А ў моры жывуць кіты... Галоўная гераіня любіць кітападобных, таму яны прыгожа праплываюць у кадрах як яе фантазіі.
    І ўсё ж фільм даволі лёгкі, дынамічны і пазітыўны. Калі стваральнікі ставілі на мэту прапаганду інклюзіі і спачування сацыяльным праблемам грамадства, то хай такой кавайнай прапаганды будзе болей.
    закрыть
  • Союз Серокрылых (сериал) Отзыв о фильме «Союз Серокрылых (сериал)»

    Аниме, Драма (Япония, 2002)

    Очень атмосферно, аллюзии на Шустермана (Междумир) - неупокоенные дети, но у Шустермана более сурово, серокрылые мягче; и на Стругацких (Град обреченный) - потому что город за стеной, ощущение эксперимента, но, конечно, ад Стругацких с бесконфликтным почти Гли сравнивать нельзя.

    Странно - я не люблю в книгах сосредоточение на быте, предметности (пропускаю это мимо сознания, хотя бывают редкие исключения - "Книга с местом для свиданий" Петровича), а здесь предметность очень нравилась, уютность быта, успокоение какое-то. Ну, и всяческие ереси с ангелами тоже терпеть не могу, когда ангелы - просто люди с особыми функциями (я, хотя вроде как практикующая православная, и молитв ангелам не понимаю и не пользую). Но в этом мире все вполне логично, адекватно и даже можно найти общие с христианством мотивы (самоубийство - страшный грех, вообще одновременная-кольцевая святость-грешность - интересно!), а также с выходом из созависимых отношений (тоже моя актуальность) - принять себя, принять помощь, вообще проговорить, что тебе нужна помощь.

    Вообще много контрастов-парадоксов: сосредоточение на предметности, будничности и крайняя загадочность мира (фрагмента, осколка мира), очень позитивная, дружеская атмосфера и крайнее одиночество, практически бесконфликтность и огромная печаль, относительно мало динамичных, опасных эпизодов и связно, полноценно рассказанная история.

    Рисовка в целом понравилась, но в некоторых эпизодах мне показалась неуклюжей - ходили персонажи как-то странно.

    Па-беларуску тое самае...
    Вельмі атмасферна, алюзіі на Шустэрмана (Міжсвет) - несупакоеныя дзеці, але ў Шустэрмана больш сурова, шэракрылыя мякчэйшыя; і на Стругацкіх (Горад асуджаны) - таму што горад за сцяной, адчуванне эксперыменту, але, вядома, пекла Стругацкіх з бесканфліктным амаль Глі параўноўваць нельга.
     
    Дзіўна - я не люблю ў кнігах засяроджванне на побыце, прадметнасці (прапускаю гэта міма свядомасці, хоць бываюць рэдкія выключэнні - "Кніга з месцам для спатканняў" Петравіча), а тут прадметнасць вельмі падабалася, утульнасць побыту, заспакаенне нейкае. Ну, і ўсялякія ерасі з анёламі таксама не выношу, калі анёлы - проста людзі з асаблівымі функцыямі (я, хоць нібыта актыўная праваслаўная, але малітваў анёлам не разумею і не карыстаю). Але ў гэтым свеце ўсё цалкам лагічна, адэкватна і нават можна знайсці агульныя з хрысціянствам матывы (самагубства - страшны грэх, увогуле адначасовая-кальцавая святасць-грэшнасць - цікава!), а таксама з выхадам з сузалежных стасункаў (таксама мая актуальнасць) - прыняць сябе, прыняць дапамогу, увогуле прагаварыць, што табе патрэбная дапамога. Мусіць, усё ж аўдыторыя гэтага анімэ - падлеткі, іх актуальныя і ім карысныя тэмы.

    Увогуле шмат кантрастаў-парадоксаў: засяроджванне на прадметнасці, будзённасці і крайняя загадкавасць свету (фрагмента, асколка свету), вельмі пазітыўная, сяброўская атмасфера і крайняе адзінота, практычна бесканфліктнасць і велізарны смутак, адносна мала дынамічных, небяспечных эпізодаў і складна, паўнавартасна расказаная гісторыя.
     
    Малюнак у цэлым спадабаўся, але ў некаторых эпізодах мне падаўся нязграбным - хадзілі персанажы неяк дзіўна.